
Адпаведнае рашэнне зацвердзілі на 65-й сесіі Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Як адзначыла яго старшыня Алена Пасюта, змены ў інвестпраграму прынялі ў дачыненні да 26 аб’ектаў, бальшыня з якіх сацыяльна значныя.
Гэта шэсць аб’ектаў аховы здароўя ў Наваельні, Воранаве, Гародні, Наваградку. Будуць рэканструявацца паліклінікі, цэнтральныя раённыя бальніцы, спартовыя аб’екты ў Гародні, Лідзе і Шчучыне. Таксама гэта два аб’екты адукацыі, дзе праходзяць мадэрнізацыя і капітальны рамонт.
На рэалізацыю інвестпраграмы прадугледжваецца накіраваць ва ўстаноўленым парадку 238 900 000 рублёў, у тым ліку 74 400 000 рублёў, якія перадаюцца ў кансалідаваны бюджэт вобласці інвестыцый на інжынерна-транспартную інфраструктуру. З гэтых сродкаў 124 мільёны рублёў пойдзе на аб’екты будаўніцтва розных галін эканомікі і 114 700 000 рублёў – на аб’екты жыллёвага будаўніцтва.
