
УУС Гарадзенскага аблвыканкаму
У Гародні міліцыя затрымала 21-гадовага жыхара, які памачыўся на “вечны агонь”.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 22 студзеня. Малады чалавек адзначаў дзень нараджэння сябра ў арандаваным катэджы каля футбольнага стадыёну. Недзе а палове другой гадзіны ночы ён пасварыўся з кампаніяй і пайшоў дадому.
Па дарозе ён спыніўся пагрэцца каля “вечнага агню” на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызанаў, а потым памачыўся на полымя. Гэты ўчынак трапіў на камеру відэаназірання.
Міліцыя выявіла хлопца і затрымала. Сам ён кажа, што быў п’яны і не памятае здарэння.
Учынак гарадзенца ў міліцыі ахарактарызавалі як “цынічнае хуліганства”.
