Старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Андрэй Хмель “падарыў” футбольнаму клубу «Нёман» новы аўтобус.

 У мінулым сезоне «Нёман» другі раз у сваёй гісторыі заваяваў срэбныя медалі чэмпіянату і права зноў згуляць у еўракубках. Заробленыя ў мінулым розыгрышы грошы за ўдзел у еўракубках з-за санкцый пакуль не дайшлі. Сам клуб перажыў за апошні год рэпрэсіі ў дачыненні да гульцоў і адміністрацыі. Акрамя адхіленых чатырох моцных гульцоў, звольнілі з пасады Дзмітрыя Кавалёнка.

30 траўня 2023 года Лукашэнка памяняў гарадскую ўладу ў Гародні, адсунуўшы Мечыслава Гоя, вялікага футбольнага заўзятара. Кіраўніком гарвыканкаму быў прызначаны 41-гадовы Андрэй Хмель, які з 2020 да 2023 года быў міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. У верасні Хмель стаўся кіраўніком Гарадзенскай федэрацыі футболу і ўзначаліў наглядальную раду «Нёмну». У канцы 2023-га Хмель паабяцаў павялічыць бюджэт клубу і падарыць яму новы аўтобус. Такія “падарункі” канешне робяцца з сродкаў абласнога ці гарадскога бюджэту.

Новы аўтобус у «Нёмана» з’явіўся днямі. Гэта аўтобус кітайскай маркі «Zhongtong Bus» за $ 170 тысяч. На пярэднюю шыбу адразу змясцілі клубную сімволіку (назва клуба лацінкай, але па-расейску!) і вялікі праваслаўны крыж.