24 студзеня памёр заслужаны архітэктар Беларусі Яраслаў Ліневічпаведаміў Беларускі саюз архітэктараў. Яму было ажно 92 гады.

Яраслаў Ліневіч нарадзіўся 16 студзеня 1932 года ў вёсцы Бяліца Лідскага раёна.

У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў на шэрагу адказных пасадаў, звязаных з гарадскім планаваннем. З 1988 года быў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнікам аддзела горадабудаўніцтва Галоўархітэктуры Дзяржбуду БССР, з 1989-га — старшынём Камітэта архітэктуры, галоўным архітэктарам горада Менску. У 1994-1998 гадах працаваў намеснікам дырэктара па архітэктуры — галоўным архітэктарам інстытута «Мінскпраект», у 1998-2004 гадах — начальнікам упраўлення планіроўкі і забудовы УП «Мінскпраект», у 2004-2013 гадах — дырэктарам, галоўным архітэктарам УП «Мінскграда».

Прымаў удзел у распрацоўцы генеральных планаў Берасця і Менску, генпланаў планіроўкі прыгараднай зоны гораду Менска, праектах планіроўкі ўводна-зялёнага дыяметра і цэнтра Менску, праектаў планіроўкі і забудовы мікрараёнаў у Менску, Наваполацку, Віцебску, Гародні, Брэсце, Магілёве, Барысаве, Салігорску, некаторых замежных гарадоў.

У 1975-1977 гадах быў старшынём Саюза архітэктараў БССР, у 1975-1980 гадах сакратаром праўлення Саюза архітэктараў СССР, сакратаром праўлення Саюза архітэктараў БССР (1977-1990). Узнагароджаны многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, атрымліваў прэстыжныя прэміі.