Дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па футболе «ФК «Смаргонь» Дзяніса Лобана арыштавалі на 7 сутак за падпіску на Tribuna.cоm у Instagram. Старонка ў яго была адкрытай.

Справу разгледзелі 17 студзеня ў судзе Смаргонскага раёна. Мужчына прызнаў віну — гэта палічылі змякчальнай акалічнасцю. Суд прызначыў яму сем сутак арышту з канфіскацыяй тэлефона.

Дзяніс Лобан узначаліў школу ў 2023 годзе. У мужчыны — двое дзяцей 17 і 14 гадоў, піша Hrodna.life.