Узнагароджанне мытнікаў Катлоўкі

У Гарадзенскай рэгіянальнай мытні прайшоў урачысты сход, на якім падвялі вынікі работы за 2023 год і вызначылі задачы на ​​2024 год. Сярод узнагароджаных – калектыў мытнага паста “Катлоўка”, які заняў 1-е месца па выніках працы структурных падраздзяленняў за 4 квартал 2023 года.

Удзел у афіцыйным мерапраемстве ўзялі лукашэнкаўскі інспектар па Гарадзенскай вобласці Караеў, намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кавальчук, а таксама розныя кіраўнікі і прадстаўнікі сілавых структур, праваахоўных і судовых органаў і арганізацый.

У дакладзе начальнік Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Аляксандр Піхун зазначыў, што 2023 год быў няпростым для мытных органаў. Прычына таму – нестабільныя рынкавыя ўмовы, змены ў заканадаўстве і іншыя фактары.

Было заяўлена, што ў 2023 годзе па выніках дзейнасці Гарадзенскай рэгіянальнай мытні ў бюджэт паступіла на 104 працэнты плацяжоў больш, чым за аналагічны перыяд 2022 году.

Прагучала таксама наступная афіцыйная інфармвцыя: колькасць зарэгістраваных адміністрацыйных спраў склала больш за 14,7 тысячы; па матэрыялах мытні пачата ажно 100 крымінальных спраў.