
фота мае ілюстрацыйны характар
У беларускіх школах з’явіцца факультатыў “Мая айчына”. Такая пастанова Міністэрства адукацыі апублікавана на Нацыянальным прававым партале.
Факультатыў для школьнікаў з 5 па 7 класы разлічаны ажно на 105 навучальных гадзін.
Мэтай Міністэрства адукацыі называе “фармаванне грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы падлетка”. Сярод заданняў факультатыва — “фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, пашырэнне ведаў пра асаблівасці гістарычнага развіцця Беларусі”.
Як сказана ў пастанове, пасля факультатыва школьнікі павінны будуць мець уяўленне пра паняткі “Радзіма”, “Айчына”, “знакі дзяржаўнасці”, “дзяржаўная ўлада”, а таксама разумець ідэалогію Рэспублікі Беларусь.
