У Гародні 26 студзеня органы пракуратуры правялі адмысловае паседжанне, на якім падводзілі вынікі сваёй працы. На мерапрыемства прыехаў і намеснік Генеральнага пракурора РБ Максім Варонін. Пра гэта расказала “Гродзенская праўда”.

Як падкрэсліў пракурор Гарадзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, “результаты минувшего года свидетельствуют о том, что благодаря активной работе в регионе сохранилась стабильная криминогенная ситуация” (разумець гэтыя словы можна вельмі ў шырокім дыяпазоне!). 

Размаўлялі на сустрэчы напэўна і пра палітычныя крымінальныя і адміністрацыйныя справы, пра тое, як органы пракуратуры змагаюцца з “экстрэмізмам”. Але галоўны інфармацыйны орган вобласці на гэты раз не падае такой інфармацыі. Паведамляецца толькі, што “в 2023 году органами прокуратуры области осуществлен комплекс мер по поддержанию стабильной общественно-политической ситуации в регионе”. 

Не забыўся пракурор Жукаў і пра надыходныя так званыя выбары:

– Первоочередная задача на ближайшее время – обеспечение стабильной общественной-политической обстановки в период подготовки и проведения единого дня голосования“.

Напомнім, што раней Следчы камітэт паведамляў, што са жніўня 2020 года па цяперашні час у Гарадзенскай вобласці былі перададзены ў пракуратуры для накіравання ў суд больш за 450 крымінальных спраў у дачыненні да 498 асоб, якія нібыта ўчынілі больш за 1060 злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці.