29 студзеня ва УУС Гарадзенскага аблвыканкаму прайшла калегія па выніках аператыўна-службовай дзейнасці ў 2023 годзе з удзелам намесніка міністра ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча.

Традыцыйна міліцыянты хваліліся сваімі высокімі дасягненнямі па “защите законных прав и интересов граждан”. Прыехаўшы генерал-маёр “обозначил задачи на текущий год: обеспечение общественной безопасности в электоральный период, противодействие экстремизму и терроризму”.

Мерапрыемства завяршылася цырымоніяй узнагароджання супрацоўнікаў і ўручэння новых пагонаў у звязку з наданнем чарговых званняў. Па выніках працы лепшымі ў вобласці прызнаныя Наваградскі і Бераставіцкі райаддзелы, а іх начальнікам уручаны ключы ад новых службовых аўтамабіляў.