
фота ілюстрацыйнае
З першага сакавіка сілавікі ў Беларусі атрымаюць кругласуткавы супердоступ да плацяжоў беларусаў.
Яшчэ летась у жніўні Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ па супрацьдзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям. Дзякуючы гэтаму дакументу, з пачаткам сакавіка органы пракуратуры, дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў, Следчы камітэт і Аператыўна-аналітычны цэнтр – атрымаюць супердоступ да банкаўскай інфармацыі. Да прыкладу, змогуць на 10 дзён прыпыніць аперацыі па банкаўскім рахунку або ўкладу, калі палічаць, што ўладальнік рахунку датычны да супрацьпраўных дзеянняў.
Афіцыйна гэта тлумачыцца змаганнем з махлярамі. Таксама ва ўказе Лукашэнкі пазначана, што такое рашэнне не парушае банкаўскай таямніцы. А па-сутнасці татальны кантроль за грамадзянамі з боку спецслужбаў толькі нарастае.
