фота ілюстрацыйнае

Суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» тэлеграм-чат «Poland.Business Harbour_Belarus». Рашэнне вынесенае 23 студзеня. У чаце больш за 10 700 удзельнікаў абмяркоўваюць рэлакацыю ў Польшчу, візавыя праблемы і падобныя пытанні.

«Poland.Business Harbour_Belarus» пазіцыянуе сябе як «суполка для тых, хто пераязджае ў Польшчу з Беларусі». «Poland.Business Harbour» – праграма, у рамках якой да нядаўняга часу Польшча дазваляла беларусам рабіць візы.