29 студзеня адбылося паседжанне Лідскай раённай выбарчай камісіі і Лідскай акруговай выбарчай камісіі №55 Гарадзенскай вобласці.

Прадказальна былі зарэгістраваныя патрэбныя ўладзе кандыдаты ў “дэпутаты” Лідскага раённага савету, а таксама кандыдаты ў “дэпутаты” Гарадзенскага абласнога Савету і ў Палату прадстаўнікоў так званага Нацыянальнага сходу.

Што датычыць колькаснага складу, то ў раённы савет зарэгістраваны 71 кандыдат, у абласны – 10 кандыдатаў, а ў Палату – 2 кандыдаты. Усім ім выданы адпаведныя пасведчанні.