У гарадзенскую турму на экскурсію павезлі школьнікаў са Шчучынскага раёна, расказала раённая газета “Дзянніца”.

У турме іх завялі ў турэмны двор і следчы ізалятар, дзе цяпер знаходзяцца некалькі непаўналетніх.

Па словах начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Шчучынскага РАУС Дзмітрыя Пружачнікава, гэта было зроблена для “абароны іх правоў і законных інтарэсаў”, а таксама для прафілактыкі безнагляднасці, правапарушэнняў і наркаманіі.