У Гародні пачаўся чарговы судовы працэс па палітычнай крымінальнай справе. Пераследуюць Сяргея Чэкеля. Працэс пачаўся 29 студзеня ў будынку суду Ленінскага раёну, карны прысуд аформіць Маргарыта Ланцэвіч. На яе рахунку ўжо дзясяткі палітычных прысудаў. Так яна засудзіла Мікіту Машуту да двух гадоў хіміі, Сцяпана Задойку да пяці з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Вольгу Ключнікаву да “хатняй хіміі”, Вячаслава Янюка да пяці з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Артура Хлуса да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Антона Навумава да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у “выхаваўчую” установу адкрытага тыпу, Сцяпана Васілевіча да двух гадоў “хіміі”, Ціхана Шлюхціца да аднаго году і трох месяцаў калоніі агульнага рэжыму, ды іншых. Ланцэвіч працавала спярша ў судзе Кастрычніцкага раёну, а зараз ударна шчыруе ў Ленінскім судзе.

Сяргея Чэкеля затрымалі яшчэ ў кастрычніку мінулага году. Яго вінавацяць паводле артыкулу 342, частка 1 Крымінальнага кодэксу – “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзел у іх”. Размова ідзе пра ўдзел у акцыі ў Гародні яшчэ 6 верасня 2020 году. Пасля яе на гарадзенцаў былі пачаткі дзясяткі крымінальных справаў.