
Сілавікі правялі чарговы рэйд на шклозаводзе “Нёман” у Бярозаўцы ў Лідскім раёне. Было затрымана 5 чалавек. Іх вінавацяць у “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Падобныя рэйды на прадпрыемстве неаднаразова адбываліся таксама летась, тады былі затрыманыя дзясяткі чалавек. У жніўні людзей выводзілі з працы “паказальна ў кайданках”. Мэтай было запалохаць іншых. Але відавочна, што выніку ў сілавікоў няма, паколькі ім даводзіцца прыязджаць на шклозавод зноў і зноў.
