Беларусы з шэнгенскімі візамі зараз будуць падпадаць пад дадатковую праверку.

Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

У сераду ўрад Літвы ухваліў прапанову падоўжыць абмежаванні, якія дзейнічаюць у дачыненні да грамадзян Расіі яшчэ на адзін год, а таксама пастрожыць праверку беларускіх грамадзян, якія перасякаюць мяжу, паведамляе LRT.

«У выпадках перасячэння мяжы грамадзянамі Рэспублікі Беларусь па шэнгенскай візе супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы абавязаны дадаткова ацаніць рызыкі і пры неабходнасці правесці больш дэталёвую праверку», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта.

Вясной мінулага года Сейм увёў нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Расіі і Беларусі. Законапраект аб абмежавальных мерах з-за ваеннай агрэсіі супраць Украіны зрабіў больш строгім парадак прадастаўлення пастаяннага або часовага дазволу на жыхарства, выдачы віз і забараніў перамяшчэнне грамадзян Расіі праз знешнюю мяжу Еўрапейскага саюза (ЕС). 
https://nashaniva.com/335256