У Гародні чыноўнікі правялі чарговае агітацыйнае мерапрыемства. На гэты раз у Гарадзенскім музычным каледжы. Называлася гэта “открытый диалог на тему проведения электоральной кампании”. Да навучэнцаў прыехалі з прапагандай старшыня абласнога Савету дэпутатаў Алена Пасюта і начальнік упраўлення культуры Гарадзенскага аблывыканкаму Алена Клімовіч.

Асаблівая пікантнасць сітуацыі у тым, што абедзве чыноўніцы ідуць зараз у дэпутаты абласнога савету. Алена Пасюта зойме дэпутацкае крэсла праз Шчучынскую акругу №57, а Алена Клімовіч – праз Свіслацкую выбарчую акругу №24. Улічваючы тое, што дзяржаўная прэса, у тым ліку раённая, актыўна дае інфармацыю пра такія сустрэчы, гэта ёсць ні што іншае, як выкарыстанне свайго службовага становішча з мэтай агітацыі.