
Прапануем вашай увазе краязнаўчы рэгіянальны каляндар на люты 2024 году.
1 лютага
150 гадоў таму (1874) – У мяст. Луна (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Кастусь Бялецкі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
2 лютага
Сусьветны дзень водна-балотных нетраў.
435 гадоў таму (1589) – Кароль Жыгімонт ІІІ пацьвердзіў Гародні ўсе прывілеі.
105 гадоў таму (1919) – У Гародні выйшаў першы нумар газеты “Беларускі народ”, выдаванай Міністэрствам беларускіх спраў.
3 лютага
60 гадоў таму (1964) – У Вільні памёр Станіслаў Станкевіч (нар. у 1886 г. у в. Арляняты, Смургонскі р-н), беларускі паэт, кнігавыдавец.
4 лютага
130 гадоў таму (1894) – У Гародні нарадзіўся Ян Каханоўскі, грамадзкі дзеяч, настаўнік гарадзенскай гімназіі, стваральнік гарадзенскага заапарку. Чалавек, які ахвяраваў сваім жыцьцём за іншага.

130 гадоў таму (1894) – У фальв. Крыстынопаль (Вялейскі р-н) памёр Адам Гурыновіч, беларускі паэт, фальклярыст. Пахаваны на Крыстынопальскіх могілках (цяпер могілкі суседняй вёскі Золькі).

90 гадоў таму (1934) – У в. Вётхава (Смаргонскі р-н) нарадзіўся Арсень Ліс, беларускі літаратуразнавец, фальклярыст, культуролаг.

8 лютага
115 гадоў таму (1909) – У гарах Татры ў выніку сыходу лавіны загінуў Мечыслаў Карловіч, кампазітар, дырыжор, сын мовазнаўца і этнографа Яна Карловіча. Нараджэнец в. Вішнева (Смургонскі р-н).

110 гадоў таму (1914) – У Баранавічах нарадзіўся Валянцін Таўлай, паэт, дзеяч заходнебеларускага руху.

10 гадоў таму (2014) – У Лідзе з нагоды 100-ых угодкаў літаратара на доме па вуліцы Замкавая-7 адкрыта мемарыяльная дошка Валянціну Таўлаю.
9 лютага
25 гадоў таму (1999) – У в. Валеўка (Наваградзкі р-н) памёр Уладзімір Урбановіч, беларускі краязнавец, педагог, культуролаг. Пахаваны ў Валеўцы.

10 лютага
115 гадоў таму (1909) – У Львове (Украіна) памёр Эдвард Паўловіч, мастак, асьветнік, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг., мемуарыст. Вучыўся ў Жыровічах і Слоніме. Пахаваны на Лычакоўскіх могілках.

30 гадоў таму (1994) – У Гародні пасьля зьбіцьця невядомымі памёр Антон Сьцяпура, дзеяч беларускага руху, сябра БНФ. Нараджэнец в. Занюкі (Шчучынскі р-н). Пахаваны на могілках па прасьп. Касманаўтаў.

11 лютага
45 гадоў таму (1979) – У Нью-Ёрку памёр Мікола Гарошка, дзеяч эміграцыі (ЗША), першы старшыня БАЗА. Нараджэнец в. Трашчыцы (Карэліцкі р-н).
12 лютага
Міжнародны дзень навукі і гуманізму альбо Дзень Дарвіна
225 гадоў таму (1799) – У Наваградку ў Фарным касьцёле ахрышчаны Адам Міцкевіч.

13 лютага
Сусьветны дзень радыё
105 гадоў таму (1919) – У Гародні памёр Аляксандар Грыкоўскі (нар. у 1893 г. у в. Корніна, Беласточчына), беларускі грамадзкі дзеяч, педагог. У 1916 г. скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую гімназію, жыў і працаваў у Гародні.
50 гадоў таму (1974) – У Будславе (Мядзельскі р-н) памерла Паўліна Мядзёлка, акторка, дзяячка беларускай культуры. Часта бывала ў Гародні. Пахавана ў Будславе на старых каталіцкіх могілках.

40 гадоў таму (1984) – У Інавроцлаве (Польшча) памёр Язэп Найдзюк (Александровіч), дзеяч заходнебеларускага вызвольнага руху, выдавец, гісторык. Нараджэнец в. Бойдаты (Ваўкавыскі р-н).
15 гадоў таму (2009) – У Менску памёр Валянцін Тарас, беларускі паэт, публіцыст, перакладнік. У 1944-48 гг. жыў і працаваў у Гародні.

15 лютага
20 гадоў таму (2004) – У Менску ў шпіталі памёр Аляксандар Міхальчык, грамадзка-палітычны актывіст, старшыня Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ. Пахаваны ў Гародні на могілках па прасп. Касманаўтаў.
19 лютага
45 гадоў таму (1979) – У Зэльве памёр Янка Геніюш, беларускі дзеяч, бібліяфіл, доктар, вязень ГУЛАГу. Пахаваны ў Зэльве.

20 лютага
Сусьветны дзень сацыяльнай справядлівасці
135 гадоў таму (1889) – У в. Балотца (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Фёдар Турук, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, гісторык, педагог.
21 лютага
Міжнародны дзень роднай мовы.
22 лютага
Міжнародны дзень падтрымкі ахвяраў злачынстваў
24 лютага
445 гадоў таму (1579) – Мястэчка Мір атрымала Магдэбургскае права.
65 гадоў таму (1959) – Адчынены Лідзкі краязнаўчы музей.
25 лютага
115 гадоў таму (1909) – У Слоніме нарадзіўся Сяргей Дарожны (сапр. Серада), беларускі пісьменьнік, перакладнік.

26 лютага
90 гадоў таму (1934) – У в. Збляны (Лідзкі р-н) нарадзіўся Аляксей Логвін, адзін з ствараньнікаў моладзевай падпольнай антысталінскай арганізацыі, вязень ГУЛАГу.
27 лютага
105 гадоў таму (1919) – Створана Літоўска-Беларуская ССР з сталіцай у Вільні.
105 гадоў таму (1919) – У Гародні прайшлі выбары ў гарадзкую раду. З 36 абраных радных 22 былі габрэі.
5 гадоў таму (2019) – Памёр Уладзімір Анцулевіч, беларускі фізік, грамадска-палітычны дзеяч, педагог. Нараджэнец в. Жытомля (Гарадзенскі р-н).
