У Беларусі хочуць увесці адміністрацыйную адказнасць за “дармаедства”. Такую ідэю агучыў начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Дзмітрый Разянкоў на прэс-канферэнцыі 1 лютага, піша “Вечерний Гродно”:

“— Что в этом было плохого — законным путем заставить людей работать, приносить пользу в первую очередь себе и своей семье, а во-вторых, — обществу? Чтобы имелись средства к существованию. А не так, как некоторые сейчас: украл, выпил, сел, украл, выпил, сел. За четыре года — пять судимостей”.

Прапанову ўвесці адміністрацыйны артыкул за “дармаедства” міліцыя плануе накіраваць у заканадаўчы орган, які сфарміруецца пасля выбараў дэпутатаў, а таксама агучыць на Усебеларускім народным сходзе.