
Вымпелам “За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны” узнагароджаны 9 населеных пунктаў Беларусі. Адпаведны ўказ №44 падпісаў 2 лютага Лукашэнка. Пра гэта паведаміла БЕЛТА. Сярод гэтых населеных пунктаў раённы цэнтр Дзятлава.
Такія ўзнагароджанні адбываюцца ў рамках адной з асноўных ідэалагічных дзяржаўных дактрынаў – назваць гэта можна прыватызацыяй перамогі над германскім фашызмам у гады Другой сусветнай вайны. Героіка таго часу пераносіцца на цяперашніх кіраўнікоў, чыноўнікаў, наменклатуру Беларусі, якія цэлы час выстаўляюць сябе “пераможцамі”.
Да гэтага такім вымпелам былі адзначаны 27 населеных пунктаў Беларусі. Гэты знак адрознення быў устаноўлены 6 кастрычніка 2004 года Лукашэнкам да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
