
Рашэннем суда Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці ад 30 студзеня 2024 года Інстаграм-старонка @belaruscats прызнана экстрэмісцкай.
Інстаграм-старонка прысвечана творчасці наваполацкай мастачкі Вольгі Якубоўскай, якая цяпер жыве ў Рызе. Мастачка вядомая сваёй серыя карцін з “коцікамі-змагарамі”.
Мастачка ў сваім Фэйсбуку звярнулася да падпісчыкаў Інстаграм-старонкі, якія жывуць у Беларусі, каб яны, у мэтах бяспекі, адпісаліся ад рэсурсу.

