3730 даляраў сабралі беларусы для сям’і памерлага Аляксандра Куваннікава — шматдзетнага гарадзенскага палітуцекача, піша Hrodna.life.

“Сям’я Аляксандра дзякуе ўсім за падтрымку, клопат і дапамогу. Усе вашы паведамленні і добрыя словы Жанна і Алена Васілеўна бачаць і выбачаюцца, калі каму-небудзь не адказалі. Для іх зараз сапраўды вельмі цяжкі час”, — напісаў іх блізкі.

Развітанне з Аляксандрам адбылося 4 лютага.

Аляксандр Куваннікаў быў адзіным супрацоўнікам тытунёвай фабрыкі “Нёман”, які падтрымаў страйк ў 2020 годзе. У выніку праз шэсць дзён яго звольнілі.

Ад палітычнага пераследу ён з’ехаў у Польшчу. 30 студзеня 2024 году Куваннікаў раптоўна памёр. У яго засталіся жонка і чацвёра дзяцей.