
25-гадовага жыхара Карэліцкага раёну засудзілі па крымінальнай справе за ўхіленне ад тэрміновай вайсковай службы. Пра гэта паведаміла служба пракуратуры Гарадзенскай вобласці.
Малады чалавек стаяў на ўліку ў ваенным камісарыяце і быў папярэджаны аб адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на воінскую службу. Аднак 22 траўня 2023 году ён не з’явіўся ў ваенкамат для медыцынскага абследавання, а 1 чэрвеня 2023 году пакінуў тэрыторыю Беларусі, вярнуўшыся толькі ў канцы лістапада 2023 году.
Суд Карэліцкага раёна абвесціў прысуд. Абвінавачанаму прызначылі абмежаванне волі з накіраваннем у «папраўчую» ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 6 месяцаў.
