Еўракамісія прапанавала на 12% падвысіць базавы збор за шэнгенскую візу. Падаражанне можа адбыцца ўжо сёлета, калі гэтую ініцыятыву падтрымаюць, паведамляецца на сайце ЕК.

Камісіі Еўразвязу кожныя тры гады даручаюць ацаніць, ці неабходна пераглядаць візавыя зборы. Пры гэтым пад увагу бяруцца такія фактары, як ровень інфляцыі ў Еўразвязе і сярэднія заробкі дзяржаўных службоўцаў. Сёлета Еўракамісія прыйшла да высновы пра абгрунтаванасць такога падвышэння — на гэта паўплываў ровень інфляцыі ў Еўразвязе.

Пошліна будзе падвышаная для тых краін, якія не гатовыя супрацаваць з ЕЗ па пытаннях вяртання сваіх грамадзян, дэпартаваных з Шэнгенскай зоны за незаконную міграцыю і парушэнне візавага рэжыму. Для грамадзян гэтых краін віза будзе каштаваць 135 еўра замест цяперашніх 120. У асобных выпадках яе кошт вырасце з 160 да 180 еўра.

Падаражанне не закране тыя краіны, якія падпісалі пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму. Варта падкрэсліць, што такое пагадненне з Беларуссю ЕС часткова прыпыніў у лістападзе 2021 года. Прычынай стаў мігранцкі крызіс на межах Беларусі.

Цяпер Шэнген для беларусаў (незалежна ад краіны, якая выдае візу) каштуе 35 еўра.