30 студзеня ў Бярозаўцы Лідскага раёна затрымалі завуча і сакратарку СШ №1: Алу Чуйко і Святлану Козел. Прычына затрымання — лайкі, падпіскі на незалежныя каналы, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі.

Школьнікі былі ў шоку, калі затрымліваць іх у школу заявіліся пяць здаровых мужчын з сілавых структураў. Жанчынам прысудзілі па 30 базавых (1200 руб.), піша тэлеграм-канал «Затрыманні, суды ў Лідзе».

Што цікава, завуч зарэкамендавала сябе як прыхільніца Лукашэнкі, але яе гэта не выратавала ад адказнасці.