
8 лютага на паседжанні калегіі МУС былі падведзены вынікі працы за 2023 год. Лепшымі ва ўсёй Беларусі прызнаныя наваградскія “праваахоўнікі”. Кіраўнік ведамства МУС Іван Кубракоў уручыў начальніку Наваградскага РАУС Руслану Хамко ўзнагароду - пераходны прыз імя нейкага батальёна міліцыі Константина Владимирова.
Чым так асабліва вызначыўся Наваградскі РАУС – не расшыфроўваецца. Палкоўнік Руслан Хамко кіруе ім досыць нядоўга – са жніўня 2022 году. Хамко – нараджэнец Мастоўскага раёну. З 1999 году ён служыць у міліцыі. З 1999 да 2012 году пасоўваўся на службе ад участковага інспектара па справах непаўналетніх аддзялення грамадскай бяспекі да начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Іўеўскага райвыканкаму. З 2012 года па верасень 2016 года быў першым намеснікам начальніка Іўеўскага РАУС. Да прызначэння на пасаду начальніка Наваградскага РАУС быў начальнікам РАУС Воранаўскага райвыканкаму.

