У Сольскай сярэдняй школе Смаргонскага раёну, якая носіць імся Мар’яна Дуксы, створана і музейная экспазіцыя, прысвечаная беларускаму паэту. Пра гэта расказала раённая газета “Светлы шлях”. У абноўленым музеі школы можна пабачыць зараз асабістыя рэчы літаратара: пісьмовы стол і крэсла, друкарскую машынку, настольную лямпу, кнігі і рукапісы, а таксама азнаёміцца ​​з біяграфіяй і творчасцю знакамітага земляка. У афармленні экспазіцыі актыўны ўдзел брала сям’я Мар’яна Дуксы.

Мар’ян Дукса лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова «Заснежаныя ягады», лаўрэат за кнігу «Птушка вечнасці – душа». Дукса – пачэсны грамадзянін Смаргоні. Пасля заканчэння філалагічнага факультэту БДУ Мар’ян Дукса пачаў сваю дзейнасць менавіта ў Сольскай школе, дзе настаўнічаў 20 гадоў.