
У Беларусі прайшоў чарговы публічны і дэманстрацыйны суд. Гэтым разам судзілі 12-гадовага хлопчыка, якога вінавацяць у некалькіх крадзяжах.
Каб вырашыць, што рабіць з падлеткам, у будынку Шчучынскага райвыканкаму сабралі больш за 200 (!) школьнікаў.
“Нежаданне весці законапаслухмяны лад жыцця, схільнасць да супрацьпраўных паводзін”, — так апісваюць дзіця ў Генпракуратуры.
У выніку хлопчыка на год накіравалі ў закрытую выхаваўчую ўстанову.

