У Гародні ў будынках судоў 12 лютага пачаліся чарговыя крымінальныя карныя працэсы.

У абласным судзе пачаўся працэс над жыхаром Ваўкавыску Віктарам Баркетам. Яго вінавацяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

частка 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці)

частка 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі)

арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады)

арт. 370 (Знявага дзяржаўных сімвалаў)

Вядзе працэс суддзя Ігар Собалеў.

Пра затрыманне Віктара Баркета стала вядома яшчэ 13 чэрвеня. Тады ў інтэрнэце сілавікамі было выстаўлена відэа ў якім мужчына сказаў, што затрыманы за знявагу ў Telegram расейскіх ваенных, якія “служаць ва Украіне”, знявагу кіраўніка аблвыканкаму Караніка, а таксама гарадзенскага ваеннага камісара.

У гэты ж дзень у судзе Ленінскага раёну Гародні Наталля Козел пачала судзіць Таццяну Чыж і Сяргея Чыжа. Іх вінавацяць па частцы 2 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу (паклёп у дачыненні Лукашэнкі).