Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гародні і 99,2 FM для Берасця.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 12 лютага:

Праваабарончы слоўнік: Як паўстаў Сусветны дзень радыё, які адзначаецца 13 лютага.

“У мяне ёсць мара”, — сказаў Марцін Лютэр Кінг у сваёй знакамітай прамове на радыё.

Па-за межамі: Аксану Хіневіч, маці экс-палітвязня, якая цяпер ў Вільні, праз Viber асудзілі за Е-дастаўку. Аўдыя з суда, які адбыўся па-за межамі, і пачуем сцісла ў рубрыцы. А таксама — каментар праваабаронцы з Барысава Алега Мацкевіча:

“Ні пра якое справядлівае судовае разбіральніцтва не магло быць размовы”.

Час выбараў: пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп і не толькі:

“Імітуюць нейкі працэс з уключэннем народа”, — адзначае юрыст “Вясны” Павел Сапелка.

Каментар: Музыка і лідар гурта Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў каментуе сваё уключэнне ў спіс “тэрарыстаў”.