У Гародні зноў прадаюць вялізны цэх прадпрыемства ААТ “Радыёхваля”. Чарговы аўкцыён прызначаны на 27 лютага.

Гаворка ідзе пра трохпавярховы будынак, размешчаны на вуліцы Горкага, 89б. Ён не дабудаваны і закансерваваны. Плошча будынка – больш за 6 500 кв. м.

Новы ўласнік зможа размяшчаць тут прамысловыя прадпрыемствы, транспартную і інжынерную інфраструктуру, камунальныя аб’екты, склады, якія забяспечваюць функцыянаванне гэтых прадпрыемстваў.

Пачатковая цана за аб’ект крху знізілася – з 800 тысяч 168 рублёў да 760 тысяч рублёў (з улікам ПДВ).