
фота ілюстрацыйнае
Наваполацкую калёнію № 1 зьняволеныя называюць адной з самых суровых. Паводле праваабаронцаў, тут знаходзяцца больш за сто палітвязьняў — Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Андрэй Пачобут і многія іншыя.
Пра іх і сваё жыцьцё выданьню «Люстэрка» расказаў былы палітзьняволены Аляксей, які правёў у калоніі шмат месяцаў.
Пра журналіста Анджэя Пачобута Аляксей толькі чуў ад іншых. Яму казалі, што ў Пачобута «нейкія праблемы са страўнікам пачаліся, але трымаецца добра».
Акрамя таго, летам 2022-га Аляксей перасекся з Эдуардам Пальчысам, які цяпер у магілёўскай турме № 4.
«Я яго падбадзёрыў, ён адказаў, што ўжо ня першы раз сядзіць. Сказалі адзін аднаму, што ўсё зьменіцца і будзе дакладна, духам ня падаем, ідзем далей. Ён заўсёды моцны, бадзёры. Калі сапраўды, то ў карцары і ПКТ сумаваць нельга. Толькі пачынаеш сумаваць, заганяцца, дах зьедзе, — адзначае суразмоўца.
