Барыс Казялкоў і Віктар Лісковіч

Дзяржаўныя медыі паведамлюць, што 12 лютага “член Постоянной комиссии Совета Республики по образованию, науке, культуре и социальному развитию, председатель Гродненского областного объединения профсоюзов Виктор Лискович провел плановое совещание с председателями областных организаций отраслевых профсоюзов”.

Характэрна, што кіраўнік абласных прафсаюзаў і адначасна “сенатар” нават не хавае, што ўсе прафсаюзныя “кадры”, якія паводле сваёй сутнасці павінны абірацца калектывамі знізу, спярша зацвярджаюцца зверху “па вертыкалі”. Лісковіч выразна паведаміў, што «Сегодня мы продолжаем практику знакомства с кандидатурами на руководителей первичных профсоюзных организаций. Такая практика в Гродненской области проходит уже третий месяц, и уже можно смело сказать — она себя оправдывает“. Паведамляецца, што суразмову перад зацверджаннем прайшлі ўжо больш 600 кандыдатураў і цяпер на Гарадзеншчыне ў разгары “отчетно-выборная кампания”.