![](https://hpravy.org/wp-content/uploads/2024/02/photo_2024-02-13_12-29-50.jpg?w=1000)
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла (https://bit.ly/3YaWFPO) «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
У снежні палітзняволеных праваабаронцаў унеслі (https://t.me/viasna96/23094) ў «спіс экстрэмістаў».
Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу