
У сярэдняй школе нумар 28 Гародні ўрачыста адкрылі клас прававой скіраванасці “Юный прокурор”, перадало БЕЛТА.
Гэта першы такі клас у Гарадзенскай вобласці, вучыцца ў ім пачнуць 27 чалавек. Паведамляецца, што ўпор пры навучанні будзе рабіцца на грамадазнаўства і юрыспрудэнцыі (у перакладзе гэта азначае на расейскацэнтрычнасці і “правільнай” ідэалогіі).
На адкрыццё класа ў школу, якой кіруе дырэктарка Марына Якімовіч, прыбылі ня толькі галоўныя чыноўнікі вобласці, такія як Караеў і Пасюта, але прыехаў нават генеральны пракурор Андрэй Швед.

на фота на пярэднім плане Караеў, Якімовіч, Швед
Швед сказаў наступнае: “Сегодня стоит для нас задача по всей республике в каждом регионе открыть как минимум по одному такому специализированному классу. Это очень важно не только для органов прокуратуры, но в целом для нашего государства… Для нас важно, чтобы такие классы стали кузницей кадров”.
Цягам мерапрыемства юныя “пракуроры” складалі клятву.

