
15 лютага ў Слоніме сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру грамадскага актывіста Алеся Масюка. У выніку ператрусу забралі некаторыя паперы, самога Масюка затрымалі. У рамках якой справы – пакуль невядома.
Напомнім, што раней Масюка ўжо затрымлівалі ў канцы студзеня 2023 году, тады яго звінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і аштрафавалі.
