
фота Еўрарадыё
За 2023 год у Беларусі па крымінальных справах апраўдалі толькі 47 чалавек, а засудзілі 33,7 тысячы чалавек. Пра гэта піша “СБ. Беларусь сегодня” са словаў першага намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Валерыя Калінковіча.
Агулам у 2023 годзе суды Беларусі разгледзелі больш за 35,6 тысячы крымінальных спраў.
Падставамі для апраўдання названых 47 чалавек сталі адсутнасць складу злачынства або недаказанасць ўдзелу абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства.
Па словах Калінковіча, у параўнанні з 2022 годам колькасць засуджаных знізілася на 11,6%.
