
Дзяржаўная газета Гарадзенскага раёну “Перспектива” паведаміла пра сустрэчу старшыні Гарадзенскага райвыканкаму Валерыя Хелскага з жыхарамі гораду Скідзель. Сустрэча была прысвечана надыходнаму “дню адзінага галасавання”.
Пры тым раёнка выявіла незвычайную, фактычна чэхаўскую, сцісласць пры асвятленні падзеі, расказаўшы пра яе толькі трыма сказамі:
“В Скидельском городском доме культуры собралось немало народа. Люди внимательно слушали главу района, который познакомил их с социально-экономическими показателями, достигнутыми в 2023 году, планами на 2024 год. Заинтересованный разговор состоялся о предстоящей электоральной кампании”.
На адзіным здымку “немало народа” таксама не відаць.
