
На Гарадзеншчыне працягваюцца карныя крымінальныя палітычныя працэсы ў дачыненні да мірных грамадзян.
15 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёну пачаўся працэс над Аляксандрам Шукайлам. Шукайла звінавачаны паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага Кодэксу (“Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Вядзе працэс Мікалай Сяргейка.
А ў Гародні 16 лютага ў будынку суду Кастрычніцкага раёну пачалі караць Міхаіла Лешуковіча. Яму інкрымінаваны артыкул 367, частка 1 КК (“Паклёп у дачыненні Лукашэнкі”). Прысуд там афармляе суддзя Віталь Лабоцкі.
Акрамя гэтага 16 лютага у розных судах вобласці судзілі людзей за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Пад пераслед падпалі:
Суд Кастрычніцкага раёну Гародні:
Іна Аблажэвіч
Анатоль Дыдэнка
Шчучынскі раённы суд:
Наталля Налівайка
Вольга Рудзевіч
Юрый Свяцкі
Лідскі раённы суд:
Міхаіл Худоба
Сяргей Драб
Ашмянскі раённы суд:
Юлія Кетрыс
