
У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні расказалі пра тое, колькі чалавек аштрафавалі за парушэнне правозу тавараў і грошай праз мяжу.
Часцей за ўсё людзі не дэкляруюць тавар і грошы – нягледзячы на тое, што колькасць працуючых пунктаў пропуску зменшылася, колькасць парушэнняў, па словах судовых органаў, на мяжы вырасла.
У мінулым годзе толькі суд Кастрычніцкага раёну Гародні разгледзеў на траціну больш спраў аб адміністрацыйных мытных правапарушэннях, у прыватнасці, за недэкляраванне або ўказанне недакладных звестак пра тавары. Прычым прыкладна палова парушальнікаў – замежнікі альбо замежныя арганізацыі і прадпрыемствы.
Фізасобы пры перасячэнні мяжы ЕЭС часцей за ўсё не дэкларуюць грошы і тавары, якія трэба дэкляраваць. У першым выпадку прадугледжаны штраф – ад 5 да 30 базавых (цяпер яна роўная 40 рублям) з канфіскацыяй незадэкляраваных наяўных або без яе. У другім – штраф ад 5 да 30 базавых для фізічных асоб, да 30% ад кошту прадмету адміністрацыйнага правапарушэння для ІП або юрыдычных асоб.
Паводле інфармацыі суду Кастрычніцкага раёну, у 2023 годзе разгледжана 556 спраў за недэкляраванне або прадастаўленне несапраўдных звестак, па іх спагнана штрафу на суму больш за 2,85 млн. беларускіх рублёў, за недэкляраванне наяўных — 186 спраў і амаль 50 тысяч штрафу, пры гэтым у 179 выпадках сродкі былі канфіскаваны.
Усяго канфіскавана больш за 26, 7 тысяч беларускіх рублёў, больш за 37, 1 тысяча даляраў, 6 900 ліванскіх фунтаў, больш за 242, 1 тысячы еўра, амаль 53 тысячы расійскіх рублёў, 211, 4 тысячы ўкраінскіх грыўняў і амаль 792 тысяч польскіх злотых.
Нагадаем, што не патрэбная мытная дэклярацыя, калі вы правозіце праз мяжу наяўныя грошы ў суме ня больш за 10 тысяч даляраў па курсе на дзень падачы дакумента, а таксама тавары для асабістага карыстання на суму не больш за 1 000 еўра і вагой ня больш за 31 кг.
