У выбарчых камісіях Гарадзеншчыны бальшыню складаюць жанчыны.

Такую “сенсацыйную” інфармацыю агучыў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандр Южык у праекце БЕЛТА “Страна говорит”. Ён расказаў, хто па прафесіях уваходзіць у склад выбарчых камісій у Гарадзенскай вобласці. Іменныя склады гэтых камісій фактычна засакрэчаны. Ніякай канкрэтнай інфармацыі не даў і Южык, падкрэсліўшы толькі асаблівую ролю жанчын:

“В наших участковых комиссиях большинство – это женщины. Как правило, они более ответственны и дисциплинированы. Эта работа требует спокойствия, уверенности, скрупулезности, точности. Наверное, поэтому, а также исходя из практики предыдущих избирательных кампаний, большинство членов на разных уровнях комиссии – это женщины.

Расказаў выканкамаўскі чыноўнік і пра бяспеку ананімных членаў камісій:

“Такого, как в 2020 году, когда люди боялись за свою жизнь и безопасность, сегодня нет. И государственные органы, и правоохранительная система приняли все меры, чтобы каждый член комиссии знал свои права, обязанности и чувствовал себя защищенным”.