
Уладзімір Хлябіч
У Гарадзенскай вобласці створана ажно 602 выбарчыя ўчасткі, а вынікі забяспечваюць звыш 6 тысяч “членаў камісій”. Такія звесткі паведаміў БелТа старшыня Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч.
З 602 участкаў ажно 567 пачнуць сваю працу ўжо 20 лютага на так званым “датэрміновым галасаванні”. Гэта звязана з тым, што рэшта ўчасткаў – 35 – створаны ў закрытых медыцынскіх установах і будуць працаваць толькі у дзень “выбараў”.
Яшчэ Хлябіч паведаміў, што дадаткова будуць сядзець на ўчастках больш 5 тысяч так званых назіральнікаў – гэта прадстаўнікі дзяржаўных структураў і псеўдаграмадскіх арганізацый, якія пакліканыя замацаваць вынікі так званых выбараў.
Самы склады выбарчых камісій улады засакрэцілі і не апублікавалі.
