Толькі за мінулы год у раёне, паводле інфармацыі мясцовай пракуратуры, 139 чалавек былі прыцягнутыя да адказнасці за «экстрэмісцкую дзейнасць», было адкрыта 65 крымінальных спраў па «экстрэмісцкіх» артыкулах. Ужо ў гэтым годзе за «экстрэмізм» пад пераслед карных органаў трапіла больш за 40 чалавек.
Акрамя таго, 18 грамадзянам, хто раней ужо пераследаваўся і быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, пракуратурай вынесены афіцыйныя папярэджанні.
Найбольш агідна з боку мясцовых прапагандыстаў, што ў сваім сюжэце яны выкарысталі скрыншот з фотаздымкам Вітольда Ашурка, якога незаконна засудзілі ў Лідскім раённым судзе, а пасля закатавалі да смерці ў Шклоўскай калоніі. Мяжы амаральнасці для лідскіх праўладных тэлевізійнікаў-прапагандыстаў відавочна няма.
