У Лідзе 16 лютага зноў затрымалі 59-гадовага барда Сяргея Чарнякапіша тг-канал “Затрыманні, суды ў Лідзе”.

Яму прысудзілі 15 сутак арышту.

Падчас адбыцця тэрміну Чарняка возяць да мясцовага фермера перабіраць цыбулю.

Чарняка затрымалі ў снежні 2023-га і засудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Новы год мужчына сустракаў за кратамі.