
Дзяржаўная прапаганда актыўна рэккламуе датэрміновае галасаванне на “выбарах”. У чарговы дзень дзеля гэтага выкарысталі футбольны клуб “Нёман”, гульцы і трэнеры якога моцна “захацелі” разам прыйсці на выбарчы ўчастак.
“Чтобы начать выступление в новом сезоне с чувством выполненного долга, главный тренер «желто-зеленых» Игорь Ковалевич и его подопечные присоединились к досрочному голосованию на выборах депутатов”.
Каментар афіцыйнаму рупару прапаганды – “Гродзенскай праўдзе” – даручылі даць аднаму з самых малодшых футбалістаў – Максіму Краўцову, што таксама яскрава характарызуе “парыў” каманды датэрмінова галасаваць.
