23 лютага – гэта штогадовы апафеоз псеўдагістарычнай істэрыі і фальшывага патрыятызму, прымеркаваны да так званага “дня защитника отечества”. Дзень Савецкай арміі перанесены аўтаматычна з Савецкага саюзу ў сённяшнюю Беларусь і ёсць адной з сама прапагандысцкіх акцый па ўсхваленні “русского солдата” і баявой магутнасці арміі.

Па ўсё Гарадзеншчыне ў гэты дзень былі праведзены мерапрыемствы і разнастайныя канцэрты. Пра іх змест найлепш меркаваць па здымках.