Якіх толькі прыёмчыкаў не выкарыстоўваюць чыноўнікі, каб выцягнуць людзей на датэрміновае галасаванне. 24 лютага на ўчастку для галасавання №33 у Сурынцы з’явілася маладая сям’я мясцовага жыхара Сяргея Капыловіча. Адначасна там, амаль выпадкова, апынуўся і старшыня Слонімскага раённага савету “дэпутатаў” Алег Таргонскі і напэўна зусім выпадкова фотакарэспандэнт раённай газеты “Слонімскі веснік”.

Таргонскі “в торжественной обстановке” вручил работнику КСУП «Имени Суворова» книгу «Ровесники молодой Беларуси». Сяргей Капыловіч – якраз адзін з герояў гэтай кнігі. Такое выданне, як пішуць прапагандысты, прыдумала Алена Пасюта, якая ўзначальвае аблсны “дэпутатцкі корпус”. “Книга рассказывает о молодых людях, которые, используя условия и возможности страны, смогли реализовать себя как личности и профессионалы”.