
Раней у знак падтрымкі руху за свабодныя выбары ў тэлеграме чырвона-зялёны сцяг аўтаматычна замяняўся бел-чырвона-белым. Памяняліся нават старыя выявы сцягоў.
Цяпер калі вы дасылаеце эмодзі са сцягам Беларусі, то яно не пераўтвараецца ў анімацыю ў колерах беларускага нацыянальнага сцяга. Замест яго паказваецца чырвона-зялёны.
Тэлеграм перастаў увогуле паказваць анімаваныя сцягі — імаверна, праз гэта і адбылася змена.
Адметна таксама, што змяніліся і старыя выявы сцягоў, якія публікавалі незалежныя медыя і каналы з 2020 года.
