
На Гарадзеншчыне на папярэднім галасаванні пры ўсіх стараннях чыноўнікаў і наменклатуры прыйшло людзей найменш з усіх абласцей Беларусі. Але, што датычыць кандыдатаў у Вярхоўны савет, то ўсё ідзе як алеем падмазана. Заранёў вызначаныя “парламентарыі” і аніводнага арганізацыйнага збою, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў краіны.
Вось для каго зарэзераваныя і гарантаваныя крэслы “дэпутатаў” па Гарадзенскай вобласці:
Ваўкавыская акруга №48
Віктар Пляскач (1969 года нараджэння), дырэктар Ваўкавыскага спажывецкага таварыства.
Гарадзенская-Занёманская акруга №49
Міхаіл Аксянюк (1975), начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Дзяржаўнага пагранічнага камітэту.
Гродзенская-Кастрычніцкая акруга №50
Пераабіраецца Алена Патапава (1978), раней працавала на мэблевай фабрыцы «ЗОВ». Нібыта прадстаўляе Камуністычную партыю.
Гродзенская-Ленінская акруга №51
Андрэй Анісімаў (1977), дырэктар гарадзенскага філіяла «Белпошты».
Гродзенская-Паўночная акруга №52
Алег Раманаў (1975), кіраўнік «Белай Русі», былы першы прарэктар Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Гродзенская-Пагранічная акруга №53
Антон Кулісевіч (1967), старшыня Бераставіцкага райвыканкаму.
Іўеўская акруга №54
Віталь Ракавец (1976), дырэктар Іўескага лясгасу.
Лідская акруга №55
Кацярына Серафіновіч (1965), намесніца дырэктара дзяржаўнай «ЛідаМедыяКампаніі», перад гэтым – член Савета Рэспублікі, пачынала сваю кар’еру ў раённай газеце.
Нёманская акруга №56
Міхаіл Орда (1966), старшыня Федэрацыі прафсаюзаў.
Замкавая акруга №57
Пераабіраецца Аляксандр Сангін (1969), былы начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкаму.
Слонімская акруга №58
Пераабіраецца Валянцін Семяняка (1963), былы старшыня Зэльвенскага савета дэпутатаў.
Смаргонская акруга №59
Ігар Шалудзін (1968), старшыня Астравецкага райвыканкаму.
Шчучынская акруга №60
Надзея Хальцова (1978), дырэктарка мастоўскай гімназіі №1.
Усе пералічаныя наменклатурнікі – абсалютна правераныя кадры. Так што ніякіх нечаканасцяў ня будзе.
