
Абноўлены дакумент рэгулюе, у тым ліку, нарыхтоўкі бярозавага, кляновага і іншых сокаў з дрэваў, моху, а таксама перасадкі лясных дзікарослых раслін на асабістыя ўчасткі грамадзян.
Як паведамляе Гарадзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя здзяйсняць такія працы будзе дазволена на дзялянках, выдзеленых для гэтых мэтаў арганізацыямі лясной галіны.
Гэтае правіла распаўсюджваецца і на нарыхтоўку бяросты і галінак дрэў. Інфармацыю пра месцы нарыхтоўкі можна атрымаць у лясгасах Гарадзенскай вобласці.
Бясплатна грамадзяне змогуць карыстацца ўчасткамі ляснога фонду для размяшчэння пчальнікоў, выпасу жывёлы і касьбы травы. Для гэтага трэба будзе атрымаць так званы лясны білет у лясгасе ці лясніцтве.
